Фотафакт: У Гродне з’явілася “вышыванае” аўто прэміўм-класа
“Вышыты” на ім сімвал “васьмірог”, “васьмірогая” або “зорка” азначае мужчынскі пачатак, сакральнае, чыстае, цнатлівае вогнішча, ачышчальная энэргія, світанне, памежжа. Знак мае іранскія карані.
Заўважаны на вуліцах Гродна Mercedes нагадвае аўто, што зрабіла фурор у байнэце ў кастрычніку мінулага году – тады ў Мінску з’явіўся “вышываны” Volkswagen Golf.