Парапланерыст, які парушыў беларускую мяжу, вярнуўся ў Польшчу

|

Як паведамляе БелаПАН, 26-гадовы жыхар Беласточчыны 22 ліпеня быў затрыманы ля вёскі Нязбодзічы Свіслацкага раёна пасля таго, як выпадкова перасёк мяжу ў час палёту на параплане.

 

Паводле слоў грамадзяніна Польшчы, ён згубіў арыенціроўку на мясцовасці ў паветры.

Па выніках адміністрацыйнага працэсу малады чалавек прызнаны парушальнікам рэжыму дзяржаўнай мяжы.

 

Сваю віну ён прызнаў поўнасцю.