Таццяне Караткевіч на пікеце ў Гродне падарылі ружы і прапанавалі збіраць кнігі для бібліятэкі

|

Мясцовыя актывісты выставілі на Савецкай вуліцы ажно два стэнды з партрэтамі і праграмамі кандыдаткі пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Тут жа ажыццяўляўся збор подпісаў.

Цягам вечару Таццяне на вуліцы падарылі кветкі і прапанавалі збіраць на пікетах дзіцячую літаратуру для бібліятэчнага пункту у мікрараёне Альшанка. З апошняй ініцыятывай да верагоднай кандыдаткі звярнулася жанчына, са словаў якой у пункце катастрафічна не хапае кніжак для дзяцей. Караткевіч таксама палічыла такую ініцыятыву дарэчнай, таму прапанавала выбарцам падтрымаць справу – як у Гродне, так і ва ўсёй вобласці.

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч на Гарадзеншчыне Зміцер Бандарчук паабяцаў узяцца за рэалізацыю ідэі і ў канцы жніўня прывезці ў бібліятэчны пункт сабраныя на пікетах кніжкі для маленькіх.

 

Фота і відэа Вольгі Мілавай