У Кубку футбольны “Нёман” згуляе з мінскім “Дынама”

|

У гэтым годзе жоўта-зялёныя ўжо двойчы сустракаліся са сталічнай камандай.

 

У матчы першага тура чэмпіянату Беларусі гарадзенцы дома згулялі з “Дынама” ўнічыю 1:1.

 

Тады гол у “Нёмана” забіў Артур Бомбель.

А ў другім крузе гарадзенская каманда ў Мінску саступіла “Дынама” з лікам 0:2.

Першы кубкавы матч пройдзе на полі суперніка верагодна 21 лістапада, а матч у адказ у Гродне – 29 лістапада. 

 

Яшчэ адзін прадстаўнік Гарадзеншчыны – ФК “Смаргонь” (Першая ліга), згуляе на гэтай стадыі Кубка краіны з жодзінскім “Тарпеда-БелАЗ”.

Навіны з клуба:


Не так даўно стала вядома, што былы капітан гарадзенскай каманды Іван Дзянісевіч падпісаў кантракт з “Іслаччу” з Першай лігі.

Малады паўабаронца “Нёмана” Андрэй Штыгель быў аддадзены ў арэнду ФК “Ліда”. Тэрмін арэнднага пагаднення разлічаны да канца гэтага сезона.