Выбары 2015: “Не выпішу лекі, пакуль не паставіш подпіс”

– Гэта было і перад мінулымі выбарамі – распавядае Алена.

 

Я прыйшла 31 ліпеня ў сваю паліклініку па прапісцы, але каб атрымаць лекі для лячэння, я павінна была паставіць подпіс за вылучэнне незразумелага мне кандыдата. Вядома ж я адмовілася, а яны мне сказалі, так трэба. Не падпішыце, я вам не выпішу лекі. Я ім закаціла істэрыку, і калі прыстрашыла пракуратурай, яны адразу ж сказалі, што ставіць подпіс можна па жаданню.

Па словах Алены, пасля такога стаўлення ёй так і не ўдалося набыць неабходныя лекі, але яшчэ больш яна шкадуе, што з сабой у яе не аказалася дыктафона, каб запісаць, як адныя работнікі вымушаюць іншых работнікаў медыцыны замест аказання дапамогі хворым, аказваць у працоўны час працай на кандыдатаў ад уладаў.

 

Алена так і сышла без патрэбных ёй лекаў, але ў хуткім часе яна зноў вернецца, але ўжо не адна, а з дыктафонам. 

 

Гэта ўжо не першы сігнал, што ў Гродне дактары займаюцца зборам подпісаў у працоўны час.

 

Некалькі дзён таму “Наша ніва” пісала пра тое, што гэтым займалася доктар-тэрапеўт гарадской паліклінікі №6.