У Мастах бізнесмен прапанаваў хабар начальніку раённай ДАІ

|

Як паведамляюць naviny.by, прадпрыймальнік паклаў на стол начальніка Мастоўскай ДАІ дакуманты, а пад імі 200 долараў.

 

Супрацоўнік міліцыі выклікаў сваіх калегаў і задакументаваў факт спробы перадачы хабару.

 

У дачыненні да грамадзяніна Азербайджана ўзбуджаная крымінальная справа.