Фестываль фарбаў “Холі” пройдзе 29 жніўня ў Каробчыцах

Імпрэзу плануюць наведаць самыя вядомыя дыджэі нашай краіны.

 

А хэдлайнерам можа стаць самы паспяховы дыджэй апошніх год, наш зямляк Арстан.

Па словах арганізатараў, на музычны фестываль закупяць дзве тоны фарбаў.

 

Кошт аднаго 100-грамовага пакеціка, якога хопіць на 2-3 кідкі, будзе каштаваць ад 30 да 40 тысяч  рублёў.

 

Фарба будзе лёгка змывацца як з скуры, так і з адзення, але на фестывалі не будуць устаноўлены душы.

 

Таму ў гэты дзень у горадзе можна будзе ўбачыць дзясяткі гарадзенцаў, размалёваных у самыя розныя колеры.

 

Фестываль пачнецца ў 12.00 і працягнецца да 5-й гадзіны раніцы.