“Вучу рускую мову каб прачытаць Дастаеўскага ў арыгінале”

Каб палепшыць свае веды ў рускай мове ў Гродна прыехала 27 чалавек з 8 краін Еўропы. Сярод удзельнікаў групы таксама і Брэнт, жыхар Злучаных Штатаў Амерыкі, які ў апошні момант адправіўся за акіян, каб вывучыць рускую мову.

 

Арганізатарам курсаў выступілі кафедра рускай мовы як замежнай і кафедра лінгвістычных дысцыплін факультэта давузаўскай падрыхтоўкі.

 

Летняя школа разлічана на замежных грамадзян, якія жадаюць валодаць рускай мовай на добрым узроўні, а таксама жадаюць пазнаёміцца з традыцыйнай і сучаснай культурай Беларусі.

– Прыехалі да нас у асноўным усе тыя, хто разумее рускую мову, за выключэннем амерыканца, які дзеля сваёй дзяўчыны прыехаў вучыць замежную мову.


Горад ім вельмі падабаецца. Як яны кажуць самі, ён выглядае па-еўрапейску.


Напрыклад, палякам лягчэй арыентавацца па горадзе, бо Гродна падобны на многія польскія гарады.


Іспанкам вельмі падабаецца наша надвор’е, яны кажуць, што яго прывезлі ў Гродна з Іспаніі.


Маем зносіны мы з імі толькі на рускай мове, гэта і ёсць галоўная ўмова.


Заняткі ў іх праводзяць нашы выкладчыкі – распавяла Юлія (валанцёр летняй школы).

Навучанне праходзіць у групах па 6-8 чалавек, сфармаваных у залежнасці ад узроўню ведання рускай мовы.

 

Па заканчэнні курсаў ўсе замежныя госці атрымаюць сертыфікат удзельніка Летняй школы рускай мовы ГрДУ імя Янкі Купалы.

 

– Прыехала вучыць рускую мову, бо ў мяне карані рускія, у будучыні хачу стаць перакладчыкам.

 

Іншым нашым дзяўчатам падабаецца руская культура.

 

А Дагмара наша зусім вучыць рускую мову, каб у будучыні пачытаць у арыгінале Дастаеўскага – распавяла польская студэнтка Дар’я.

 

 Фота аўтара