Хакейны “Нёман” пачаў выступленне ў Кубку Беларусi з паразы

|

Гаспадары пляцоўкі пачалі актыўна і па выніках першага перыяду абгульвалі гарадзенцаў з лікам 2:0.

У канцы другога перыяда “Нёману” ўдалося скараціць адставанне, шайбай адзначыўся канадскi легіянер Бенджамін Бро.

 

 

На пачатку трэцяга перыяда гаспадары зноў забіваюць і робяць лiк 3:1. На 52 хвіліне Арцём Бажко скарачае адставанне ад “Хіміка” на адну шайбу. Але на большае гарадзенцаў не хапіла. Выніковы лiк сустрэчы 3:2 на карысць каманды з Наваполацка.

 

“Хімік-СКА” – ” Нёман” 3 : 2

 

04.36 1: 0 – Бучкiн (Землянкiн, – мен.)
12.08 2: 0 – Задзялёнаў (Тыднюк, Караткевіч, – бол.)
39.46 2: 1 – Бро (Якімовіч, А. Маляўка, – бол.)
40.56 3: 1 – Шарамецьеў (Агеенка)
53.28 3: 2 – Бажко (Сцяпанаў)

 

У розыгрышы Кубка бяруць ўдзел дванаццаць каманд, падзеленых на дзве падгрупы.

 

Матчы першага этапу пройдуць з 7 па 17 жніўня, па правілах кругавой сістэмы ў адзін круг – каманды ў падгрупах згуляюць па адным матчу адзін з адным. Другая стадыя розыгрышу працягнецца восенню.

 

Раней старшыня “Нёмана” Анатоль Варывончык паставіў камандзе задачы на ​​наступныя Кубкі:

– У Кубку Салея стаіць задача як мінімум выйсці з групавога раўнда ў наступны этап. Што тычыцца Лігі чэмпіёнаў, то задача адна – паспяхова дэбютаваць ў турніры такога ўзроўню. Што тычыцца складу, то ён яшчэ не сфармаваны канчаткова, магчыма, на некаторых пазіцыях з’явяцца новыя выканаўцы.