За кнігу Пачобута – тры гадзіны на мяжы
Журналіст Аляксей Трубкін быў затрыманы на тры гадзіны для складання пратаколаў і дачы тлумачэнняў на гарадзенскім тэрмінале чыгуначнага вакзала. Выпадак адбыўся у ноч з пятніцы на суботу, хлопец акурат вяртаўся ў Беларусь цягніком “Малкіня-Гродна”.
Мытнікам не спадабалася кніжка Пачобута “System Białoruś” з фота прэзідэнта Беларусі на вокладцы, а пасля да яе далучылі “Агляд-хроніку парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі за 2010 год” выдання праваабарончага цэнтру “Вясна”. Гістарычныя кнігі Мірановіча ды Косіма, якія таксама знайшліся ў заплечніку журналіста, мытнікаў не зацікавілі.
А вось “Агляд-хроніка” і кніга Пачобута засталіся ў мытнікаў – іх канфіскавалі паводлле адмысловага акту. Далейшы лёс выданняў будуць вызначаць дзяржаўныя эксперты.