Чырвоны ўзровень небяспекі на выходных. Прычына – спёка
Менавіта чырвонага ўзроўню ў нас не было з часоў “Хав’еру” і мінулагодняй ліпеньскай спёкі. У Мінску і ў Гродне тэмпературныя рэкорды на жнівень былі пабітыя, калі тэмпература паднялася вышэй 34-х…
З гэтай прычыны па ўсёй Беларусі часова зачыняюцца пляжы. У межах Гродна ў “чорны спіс” трапілі ўлюбёныя гарадзенцамі нёманскія пляжы “Цэнтральны” ды “Урочышча Ласосна”. Не менш папулярнае Юбілейнае возера і так фармальна знаходзіцца пад забаронай для купальшчыкаў, таму яго і няма ў спісе.
“Твой Стыль” просіць сваіх чытачоў быць чуйнымі і ўважлівымі, а таксама звярнуць гэтымі днямі асаблівую ўвагу на стан сваіх дзяцей ды дзядуляў з бабулямі.
Здымкі Вольгі Мілавай