Фотафакт: Пікеты па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты працуюць у Міры

|

Для таго, каб кандыдат быў зарэгістраваны, трэба сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў. Таму ініцыятыўныя групы кандыдатаў не спыняюць працу, незважаючы на экстрэмальную гарачыню і выходныя.

 

Кожны грамадзянін краіны мае права паставіць подпіс за вылучэнне адразу некалькіх кандыдатаў, але не можа падпісвацца за аднаго прэтэндэнта двойчы.

 

Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенню рэферэндумаў дапусціла да ўдзелу ў зборы подпісаў 8 ініцыятыўных груп: Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Калякіна, Сяргея Гайдукевіча, Віктара Тярэшчанкі, Мікалая Улаховіча, Жаны Раманоўскай, Таццяны Караткевіч і Анатоля Лябедзькі.

 

 

Чытай таксама:



У Гродне з’явіліся пікеты па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты  

 

Выбары 2015: “Не выпішу лекі, пакуль не паставіш подпіс” 

 

Выбары 2015: як збіраюць подпісы ў Гродна