Вялікі мотабол вяртаецца ў Гродна
Як распавядаюць арганізатары, падобныя гульні ў Гродне не праводзіліся больш за год. Апошні раз замежныя госці прыязджалі восенню 2013 года.
Але ў гэтую 9 жніўня ў наш горад вяртаецца “Цэнтральная Еўрапейская Ліга па мотаболу”. Гульня паміж гарадзенскай к і літоўскай (горад Крэтынга) камандамі пачнецца ў 17:00.
Гульня пройдзе як звычайна, на стадыёне каля АЗОТа.
Нагадаем, што ў мінулыя выходныя гарадзенская каманда на новых матацыклах атрымала ўпэўненую перамогу над гасцямі з Лунінца ў рамках Чэмпіяната Беларусі.
Відэа Руслана Кулевіча