“Вышываны” Mercedes, БелАЭС вачыма будаўнікоў, самадурства гарадзенскіх дактароў: топ навін мінулага тыдня
Выбары 2015: “Не выпішу лекі, пакуль не паставіш подпіс”
У рэдакцыю “Твайго Стылю” звярнулася жыхарка горада Гродна, якая сцвярджае, што ў адной з гарадзенскіх паліклінік не выпісваюць лекі, пакуль не паставіш подпіс за вылучэнне кандыдата.
Таццяне Караткевіч на пікеце ў Гродне падарылі ружы і прапанавалі збіраць кнігі для бібліятэкі
Кандыдатка ў прэзідэнты ад “Народнага рэферэндума” прыехала ў Гродна на пікет па зборы подпісаў за сваё вылучэнне. Агулам Таццяна Караткевіч прастаяла на пікеце каля моладзевага цэнтру некалькі гадзін.
Фотафакт: У Гродне з’явілася “вышыванае” аўто прэміўм-класа
Аўто, упрыгожанае нацыянальным арнаментам, карэспандэнт “Твайго стылю” ўбачыў на вуліцы Болдзіна.
Беларускую АЭС на Астравеччыне абяцалі пабудаваць у 2015 годзе, зараз перанеслі здачу аб’екту на 2020 год. У чым прычына? І як там працуецца звычайным людзям? “Твой стыль” спрабуе знайсці адказы на гэтыя пытанні.
Адведай 85 “разынак” Гарадзеншчыны: Астравецкі раён
Разам з мясцовымі краязнаўцамі, журналістамі, блогерамі, настаўнікамі ў кожным з 17 раёнаў Гарадзеншчыны мы абралі па 5 месцаў, якія трэба абавязкова адведаць. Вынікам праекта стане ўнікальная мапа, з дапамогай якой можна будзе скласці план падарожжаў па Гарадзеншчыне на любы густ.
Чэмпіянат свету па пажарна-ратавальным спорце ў Гродне скончыўся. Беларусы – першыя
На гродзенскім стадыёне “Нёман” 8 жніўня ўрачыста прайшло фінальнае ўзнагароджанне пераможцаў спаборніцтваў.
Яшчэ адна гісторыя выжыўшага: самы маленькі вязень гарадзенскага гета
Гэта гісторыя чалавека, якому ўдалося выжыць у жахах вайны і які хацеў адпомсціць фашыстам за смерць сваякоў. “Твой стыль” распавядае пра самага маладога вязня гарадзенскага гета. Хiршэл Гродзенскі і па гэты дзень жыве, толькі не ў Гродне, а далёка за акіянам.
Як гарадзенскія арнітолагі ратавалі бусла
Карэспандэнт “Твайго стылю” разам з прадстаўнікамі гродзенскага аддзялення арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” узяў удзел у аперацыі па выратаванні параненага бусла.