Пляжныя футбалісты з Гродна: Прыемна стаць другімі ў краіне

|

– Чэмпіянат прайшоў роўна, без відавочных спадаў. У “гладкім” чэмпіянаце занялі 4 месца. Самая галоўная прычына, чаму мы не чэмпіёны, так гэта недахоп вопыту такога ўзроўню чэмпіянату. Для асноўнай масы нашых гульцоў гэта аматарскі від спорту. Усе гульцы каманды працуюць, таму ўдвая прыемна стаць другімі ў краіне.

 

– Як прайшоў паўфінал і фінал?

 

– У паўфінале мы нечакана лёгка абыгралі мінскую каманду БДПУ, а ў фінале біліся з чатырохразовым чэмпіёнам краіны БАТЭ. Гульня ў фінале праходзіла роўна, але вопыт барысаўчан адыграў сваю ролю. Спачатку яны рэалізавалі штрафны з цэнтра пляцоўкі, а потым фактурны форвард барысаўчан усталяваў канчатковы лік. Варта адзначыць актыўную падтрымку мясцовай тарсіды ў адрас гасцей з Гродна. Лепшым бамбардзірам чэмпіянату, дарэчы, стаў гулец нашай каманды Павел Разумовiч з 34 мячамі ў актыве.

– Што для вашай каманды значыць другое месца ў чэмпіянаце?

 

– Для нас гэта толькі стымул трэніравацца і даказваць краіне, што мы можам стаць лепшымі і прадстаўляць яе на міжнароднай арэне.


– Ці ёсць будучыня ў пляжнага футбола ў нашай краіне?

 

– Будучыня ў пляжнага футбола тут безумоўна ёсць, пра што сведчаць будаўніцтва футбольных стадыёнаў у тым жа Кіраўску, годныя вынікі зборнай за апошнія пару гадоў. А карэнныя гарадзенцы Віталь Крупiца (БАТЭ), Ілля Савіч і Дзмітрый Шыманоўскі (Гродна) рэгулярна выклікаюцца пад сцяг нацыянальнай зборнай.

– Хто з’яўляецца спонсарам пляжнага футбола ў Гродне?

 

– Галоўны наш спонсар – гэта ўпраўленне спорту і турызму Гродзенскай вобласці. Нельга не адзначыць жаданне і самааддачу ўсіх гульцоў каманды, якія, удалечыні ад сем’яў, ахвяруючы сваімі выходнымі дамагаліся выніку.


– Дзе ў Гродне праходзяць вашыя трэніроўкі?

 

– Мы трэніруемся на спортпляцоўцы па пляжным футболе ва ўрочышчы “Пышкі”. Умовы для трэніровак добрыя, так што заходзьце да нас у госці.