Не прайшло і года: Чаму зачыніўся бар LumberJack?

– Бар зачыніўся з-за недахопу наведвальнікаў, і некаторыя людзі няправільна зразумелі тэматыку бара – лічылі, што толькі чалавек з барадой можа наведваць месца. Але таксама на закрыцці бара адбіўся і крызіс, – адзначыў напачатку размовы Максім.

– Кім былі вашы асноўныя кліенты? 

– Нашы кліенты – розныя людзі, розных узростаў і поглядаў. Бар наведвалі вельмі шмат турыстаў, якія пасля станавіліся нашымі пастаяннымі кліентамі. 

– Ці магчыма было пазбегнуць закрыцця?



– Пазбегнуць закрыцця, напэўна, можна было. Галоўнае было дацягнуць да восені, дачакацца заканчэння сезона адпачынкаў і пахаладання. Магчыма, нешта змянілася б, але цяжка было чагосьці чакаць.

 

– Што зараз будзе на месцы бара?



– На гэтым месцы будзе таксама кропка грамадскага харчавання, але нічога казаць не буду, хутка самі ўсё ўбачыце. Пакуль будзем чакаць, адкрыццё яшчэ не ў гэтым годзе.

 

– Якую параду на будучыню дадзіце бізнэсмэнам-пачаткоўцам


– Пачаткоўцам магу сказаць, каб дбайней прадумвалі бізнес-план і знаходзілі выгадныя ўмовы ва ўсім. Але ў любым выпадку поспехаў ім.

 

Бар LumberJack адкрыўся 8 сакавіка і праіснаваў амаль паўгода. Глядзіце наш рэпартаж з адкрыцця бара ТУТ.