Усім патрэбен дом: гарадзенскія мадэлі заклікаюць дапамагаць бадзялым жывёлам
Прыгожыя дзяўчыны з жывёламі зладзілі 10-хвілінны модны паказ на сцэне парку. А ў канцы мерапрыемства ўсе ўдзельніцы сталі ў вялікае кола з паперак, дзе было напісана, чаму жывёлы прыносяць шчасце людзям.
Мерапрыемства наведала каля 100 гарадзенцаў. Адна з глядачак, Валянцiна, знайшла сабе на акцыі новага сябра па мянушцы Тарзан, у якога цяпер будзе свой дом і сям’я.