Фотафакт: Анатоль Лябедзька наведаў гарадзенскі “Паўднёвы” рынак

|

“Паўднёвы” у Гродне актыўны ў падтрымцы праграмы НРМ! Некаторыя пытаюцца пра мой намер зняцца?! Тлумачу. Усе разумеюць матывацыю такога магчымага рашэння!” – напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты. 

Раней у пошуках падтрымкі сваёй кандыдатуры Анатоль Лябедзька наведваў Гомельшчыну – Жлобін, Буду Кашалёўскую і Гомель.

 

Лідар АГП не першы з верагодных кандыдатаў, які наведаў Гродна. Нагадаем, раней у наш горад завітала кандыдат ад кааліцыі “Народнага рэферэндуму” Таццяна Караткевіч.

 

Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў заканчваецца ўжо праз тыдзень – 21 жніўня. З 6 да 15 верасня Цэнтрвыбаркам зоймецца рэгістрацыяй кандыдатаў на прэзідэнта.