Этнавечарына ў яблыневым садзе ізноў запрашае гарадзенцаў!
Гэтым разам ўдзельнікаў чакаюць:
– Традыцыйныя побытавыя танцы: “Полька”, “Падыспань”, “Ляхоніха”, “Нарэчанька”, “Лысы”, “Дзеўка ў сенях” і шмат іншых. Танцы будуць развучваюцца проста перад выкананнем.
– Традыцыйныя спевы
– Традыцыйныя гульні “Явар”, “Цярэшка” ды шмат іншых.
– Кніжны пікнік, які арганізоўвае Абласная бібліятэка імя Карскага: на траве ў садзе можна чытаць кнігі і пазіраць на пойму Нёмана.
– Настольныя гульні ад крамы “Кубік”
І проста – цудоўны ратунак ад спёкі ў цені яблыневага саду.
Пачатак у 15.00.
Месца правядзення: вул. Замкавая, 20 (яблыневы сад за будынкам бібліятэкі).