Адзначаем дзень ВПС: здымкі з неба ад нашай чытачкі
Тут сабраліся пілоты, што прыляцелі на легкаматорных самалётах з Мінска, Брэста, Віцебска, Маладзечна і Слуцка і былыя вайскоўцы, авіятары-прафесіяналы.
Стварэнню цёплай, сяброўскай атмасферы спрыялі цікавыя сустрэчы: авіятары-пачаткоўцы маглі параіцца з ваеннымі лётчыкамі, каторыя дзяліліся досведам пілатавання, расказвалі пра асаблівасці прафесіі. Гасцей сустрэчы частавалі салдацкай кашай і гарачым чаем.
Аднак, не за кашай адзінаю прыяждаюць госці на такія сустрэчы. Чытачцы “Твайго стылю” Каці Забелінай пашанцавала нават падняцца на “самалёціку” ў неба!
Праўда, “паруліць” ёй не дазволі – для гэтага трэба прайсці курс навучання і атрымаць адмысловы дыплом…
але зрабіць здымкі з вышыні птушынага палёту атрымалася:
“Твой стыль” таксама далучаецца да віншаванняў з днём ваенна паветраных сілаў і зычыць усім чыстага неба і здзяйснення высокіх мараў!
Здымкі Кацярыны Забелінай