Жалудок расцвёў фестывалем кветак

|

Фестываль сабраў у Жалудку не толькі аматараў кветак.

Народныя майстры таксама мелі шанец пахваліцца вынікамі сваёй працы.

 

Наведвальнікі фэсту, што хацелі б асвоіць іх тэхнікі маглі ўзяць удзел у майстар-класах ад адмыслоўцаў.

 

Аматары развядзення экзатычных раслін маглі не толькі набыць іх, але і атрымаць кансультацыі па догляду і ландшафным дызайне.

 

 

Сярод тых, хто рыхтаваўся да фэсту заранёў, праводзіўся конкурс на лепшы букет ці кампазіцыю з кветак, а таксама на лепшую гаспадыню свята.

 

Разынкай фестывалю стала дэфіле мадэляў у  адзенні з жывых кветак.

 

 

 

Здымкі Вольгі Мілавай