Кава ці…кава? Замаўляем латэ ў гарадзенскіх кавярнях
У склад звычайнай порцыі кавы латэ уваходзяць каля 180 мл ўзбітага малака з температурай каля 60-70°С і 30 мл кавы эспрэса.
Пачнем кава-тэст з кавярні “Кофемания”, што па-еўрапейску месціцца у падвальчыку гістарычнага будунка ў цэнтры горада.
Кубак латэ ў 200 мл каштуе тут 25 000 рублёў. Той, каму такая порцыя падаецца малаватай, можа замовіць латэ дабл – за 290 мл трэба будзе заплаціць 40 000. Цукар прапануюць ў фірмовых пакеціках.
Каву падаюць з лыжкай.
Калі ў меню пазначана латэ макіато, гэта значыць, што зверху кавы будзе дададзена шапка малочнай пены. Такі напой падаюць ў высокіх празрыстых шклянках, што дае магчымасць любавацца трыма выразнымі слаямі кавы, малака і пенкі
У “Кофемании” пенку латэ пасыпаюць карыцай. Чакаць замову трэба каля 2 хвілін.
Кавярня раскоша прапануе латэ макіато за 22 600 рублёў. Порцыя утрымлівае 190 мл напою.
Тут можна выбраць, дзе атрымаць асалоду ад кавы: у памяшканні, ці на адкрытай пляцоўцы. З нагоды цёплага надвор’я ёсць сэнс застацца на свежым паветры.
Калі латэ падаюць з саломкай, то гэта дае шанец выбіраць смак ў кожны момант: паглыбляючы саломку на розную глыбіню, можна чаргаваць горкі смак кавы і салодкі малака ў адпаведнасці з уласным жаданнем.
Шкляны кубак з каваю падаюць, як і прынята, на сурвэтцы
На радзіме кавы латэ, у Італіі, яна лічыцца вечаровай кавай. Невялікае ўтрыманне кафеіну і шмат малака дазваляюць ужываць гэты напой ў позні час і не наракаць пасля на бяссонніцу.
Таму, збіраючыся на вечаровы шпацыр у Пышкі, вельмі зручна завітаць на каву ў “Хані-кабані”, што знаходзіцца ў будынку інстытута біяхіміі. Месца пазіцыянуецца як грыль-бар, але каву тут, канечне, таксама гатуюць.
Латэ макіато падаюць тут у шклянух бакалах, пры замове афіцыянт пацікавіцца, ці трэба пасыпаць карыцай. Сервіруецца падача кавы і лыжкай, і саломкай.
Порцыя латэ-макіато ў 180 мл каштуе 30 000 рублёў. Цукар і сурвэткі ставяць на стол, як толькі мы зробіце замову.
Чакаць каву давялося каля 5 хвілін, але скаратаць час тут дапамагае фонавая музыка і бясплатны wi-fi.
Тым, хто акрамя кавы любіць пірожныя гарадзенскага хлебакамбіната можна параіць наведацца ў кавырню гэтага прадпрыемства “Каравай”. Пах свежай здобы, што часам разносіцца па ўсёй вуліцы Дзяржынскага, робіць кавярні (і прадпрыемству, вядома) добрую рэкламу.
Тут прапануюць наведвальнікам каву латэ з сіропам.
За порцыю ў 220 мл трэба заплаціць 25 800рублёй. Падаюць каву з лыжкай і саломкай.
Пенка пасыпана звершу нацёртым шакаладам. Замову чакалі каля 2 хвілін.
Тым, хто любіць наведваць гарадзенскія музеі, зайсці на каву вельмі проста. Акурат на рагу вуліцы Замкавай, насупраць пажарнай часткі іх чакае кавярня “Просто кофе”. Насамрэч, навошта ўскладняць і без таго складанае жыццё?
Тут прапануюць порцыі латэ ў 200 мл за 25 000 ці 290 мл латэ дабл за 40 000. Пад час замовы цікавяцца, ці хочаце вы застацца ў кавярні, бо ёсць магчымасць набыць каву “на вынас”.
Падаюць каву ў высокай шклянцы, цукар пры жаданні можна выбраць на ўласны густ, ёсць магчымасць замовіць дэсерты.
У кавярні “Чайкоффский” прапануюць каву латэ за 30 000. Порцыя ўтрымлівае 220 мл напою. Падаюць каву у высокіх шкляных кубках.
1 align=”” width=”515″ height=”386″ >
Асаблівасццю сервіроўкі з’яўляецца адмысловая канструкцыя лыжкі, што дазваляе мацаваць яе наўпрост за край кубка.
5 align=”” width=”515″ height=”307″ >
0 align=”” width=”515″ height=”386″ >
Тут ёсць вялікі выбар дэсертаў, і калі замаўляць не парцыённыя слодычы, напрыклад, пірагі, афіцыянтка пацікавіцца, якой вагі кавалак вы б хацелі атрымаць.
2 align=”” width=”515″ height=”386″ >