Канадскі хакеіст Бенджамін Бро адправіўся ў польскі “Санок”

|

– Вось і прыйшоў час для афіцыйнай аб’явы сябрам і маёй сям’і. Я сыходжу з “Нёмана” і з’яжджаю з Беларусі. На гэтым тыдні я далучуся да ХК Санок, які выступае ў польскай лізе. Новая каманда, новы горад, новая краіна і новы выклік. Я збіраю сумкі і працягваю свае прыгоды. Чакаю з нецярпеннем сустрэчы з новай камандай.

 

Бро таксама  адзначыўся у відэароліку Лігі чэмпіёнаў, у якім ён з’яўляўся галоўным героем.

 

Раней канадзец у размове з карэспандэнтам “ТС” паведаміў: 

 

– З’яжджаю па асабістых прычынах, раскрываць іх не магу. Скажу толькі адно – я атрымліваў асалоду ад таго часу, якi правёў у Гродне.


За два афіцыйных матчы ў складзе “Нёмана”, канадзец па сістэме гол + пас набраў 2 ачкі (1 гол і 1 пас).