Інвестыцыі ў … сонца: у Шчучынскім раёне запусцілі сонечную электрастанцыю
Першая на Гродзеншчыне сонечная электрастанцыя, разлічаная на 1200000 кВт/г, запрацавала ў поўную сілу – паведаміў яе дырэктар, Валерый Вашчыла.
– У праект інвеставана 19 мільярдаў рублёў. Гэта крэдыты і ўласныя сродкі, акупіцца якія павінны праз пяць гадоў. Вопыт мы набывалі на аналагічным прадпрыемстве ва ўкраінскай Вінніцы, а цяпер і самі гатовы падзяліцца досведам з іншымі.
Сонечныя панелі магутнасцю 230-250 Вт займаюць плошчу 2,4 га. У дзень сонца дорыць “Аграхімсвятлу” 8500 кВт/г экалагічна чыстай энергіі. Чым не падарунак прыроды і каласальная эканомія энергетычных рэсурсаў? За зялёнай энергетыкай, безумоўна, будучае.
Сонечная электрастанчыя гэта яшчэ і пяць новых працоўных месцаў. А пастаўляць электраэнэргію спажыўцам яна пачне пасля заключэння дамовы з РУП “Гроднаэнэрга”.