Шпацыр па часе з Віктарам Саяпіным: увосень выйдзе яшчэ адна кніга пра Гродна
Кнігі Віктара Саяпіна ведаюць і любяць аматары гарадзенскай гісторыі і высока ацэньваюць прафесіяналы.
Яго “Забытые фабрики и заводы Гродно”, “Гродненские памятники и скульптуры”, “О парке Жилибера и зоопарке Кохановского”, “Маленькие мостики в Гродно” і іншыя кнігі паказваюць, што гісторыю роднага горада можна вывучаць і любіць бясконца.
Гэтай восенню выходзіць новая кніга Віктара Саяпіна “50 гродненских улиц. Прогулка во времени”.
Аўтар зазначае, што пісаўшы кнігу не меў на мэце усталяваць “радавод” ўсіх гарадзенскіх вуліц – іх на сённяшні дзень каля 750. Тут ахоплена гісторыя тапонімаў толькі 50 найстарэйшых. Менавіта па гэтых мясцінах, што знаходзяцца ў асноўным у цэнтральнай частцы горада, і прапануе здзейсніць віртуальны шпацыр ў часе і прасторы новы твор гарадзенскага краязнаўцы.
Віктар Саяпін часты госць на старонках “Твайго стылю”. Запрашаем чытачоў праглядзець некаторыя публікацыі, створаныя з яго ўдзелам:
Віктар Саяпін прадставіў сваю новую кнігу
Выйшла ў свет аўдыёкніга пра Гродна
Прэзентацыя новых кніг Віктара Саяпіна па гісторыі Гродна
Віктар Саяпін: “Я ніколі на працаваў для ўзнагарод”