Час дапамагчы: валанцёры збіраюць школьныя рэчы для дзяцей-сірот

| Без катэгорыі

Акцыя мае на мэце збор дабрачынных ахвяраванняў ад жыхароў горада для дзяцей, чые сем’і апынуліся ў цяжкім матэр’яльным становішчы. Напярэдадні пачатку новага навучальнага года ахвяраванні збіраюцца ў выглядзе патрэбных у школе рэчаў.

 

 

 

Валанцёры адзначаюць, што ў першыя дні акцыі было сабрана 11 вялікіх пакетаў школьных прыладаў.

 

 

– Дапамагаюць людзі розныя, і багацейшыя, і бяднейшыя. Нават самі прадаўцы са школьнага рынку прыносяць набыты ў сваіх кіёсках тавар. Нясуць усё, што можа спатрэбіцца школьніку. Былі выпадкі, што нават касцюмы школьныя прыносілі. Ёсць людзі, што купляюць школьныя рэчы на 100 тысяч рулёў і нясуць нам. А звычайная моладзь дапамагае тым, адзеўшы нашы адмысловыя майкі, ходзіць і раздае буклеты, – распавёў валанцёр арганізацыі

 

 

 

 

 

Месцы правядзення акцыі: школьны базар ( плошча Савецкая), Гандлёвы дом “Нёман” ( вулiца Савецкая 18) і крама “Алмі” (праспект Касманаўтаў 81). Час правядзення – з 11.00 да 19.00. Акцыя працягнецца да 21 жніўня ўключна.

 

 

Здымкі і відэа Руслана Кулевіча