Хлопцы з Гродна здымаюць кліп, каб патрапіць на экраны ўсяго СНД
Зараз маладыя гарадзенцы замахнуліся на больш сур’ёзны праект. У іх планах – трапіць не толькі на экраны Гродна, але і стаць папулярнымі ў іншых гарадах Беларусі і СНД.
– Мы здымаем кліп на трэк пад назвай “Проверяй”, ён будзе пра тых, хто жыве вакол нас. Усе людзі маюць шмат знаёмых, а вось сапраўдных сяброў мала. Сэнс нашай працыў тым, каб паказаць людзям хто наогул іх акружае, ну і адпаведна, каб яны зрабілі выснову для сябе. Таксама мы хочам, каб нашы слухачы навучыліся прыслухоўвацца да свайго сэрца, бо яно заўсёды падказвае, што трэба рабіць. Усё вам распавядаць не буду, бо самае цікавае вы ўбачыце ўжо ў кліпе. – распавёў Аляксандр, выканаўца аб’яднання “ЙОD”.
align=”” width=”515″ height=”386″ >
Здымкі кліпа працягнуцца яшчэ некалькі дзён, для жадаючых далучыцца інфармацыя тут.
Фота і відэа Руслана Кулевіча.