У пажары на Дзевятоўцы загінула маленькае дзіця (абноўлена)

|

Ратавальнікі атрымалі паведамленне аб здарэнні ў 22.32. Да месца пажара было  скіравана 6 падраздзяленняў і брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. На месцы высветлілі, што загарэлася кватэра на 7 паверсе дзевяціпавярховага жылога дома. 

 

Работнікі МНС пры дапамозе спецінструменту адкрывалі дзверы, каб ўвайсці ў памяшканне .

 

 

У адным з пакояў кватэры знаходзілася  39-гадовая гаспадыня з дзіцем на руках. Работнікі хуткай медыцынскай дапамогі канстатавалі смерць 5-гадовага малога.

 

Па папярэдніх звестках, жанчыну разбудзіў аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Маці і дзіця ў момант пажару знаходзіліся ў розных пакоях. Выяўлена, што узгаранне пачалося ў трэцім пакоі.

 

 

Вядома, што ў гэтай кватэры жанчына пражывала разам з трыма сынамі – 1998, 2004 і 2010 гадоў нараджэння.

 

У выніку пажару знішчана канапа, пашкоджаны прадметы мэблі і тэлевізар, папсаваны сцены і столь  кватэры.

 

 

Зараз вядзецца следства