Андрэй Чарнякевіч напісаў кнігу пра эліту міжваеннага Гродна

|

Гарадзенскім аматарам гісторыі Андрэй Чарнякевіч вядомы найперш як адзін з аўтараў “Гродназнаўства”, а таксама кнігі пра Новы свет і яго ваколіцы. Пазней вышлі яшчэ дзве ягоныя кнігі: “Красная книга Гродно” і “Пад крылом Каложы”, апублікавана даследаванне “Шпацыр па беларускай Гародні”.

 

 

У новай кнізе аўтара сабраны матэрыялы пра гістарычных асоб Гродна  і іх радаводы. Біяграфічны даведнік прадстаўляе магчымасць пазнаёміцца з элітай міжваеннага Гродна 1919-1939 гадоў.

 

Аўтар паспрабаваў як мага шырэй ахапіць паняцце “эліта”: у спіс трапілі прадстаўнікі гарадскога самакіравання, адміністрацыі, рэдактары газет, настаўнікі, лекары, працаўнікі суда, буйныя гандляры і прамыслоўцы, прадстаўнікі кліра розных канфесій і непасрэдна актыўныя грамадска-палітычныя дзеячы.

 

Кніга мае  вялікі фармат і складаецца з 306 старонак.

 

 

Тут сабрана 1121 біяграм. Калі палічыць, то на 1939 год колькасць жыхароў Гродна складала каля 50-55 тыс. чалавек – такім чынам гэта кніга расказвае амаль пра 3%  насельніцтва горада, сапраўднай гарадзенскай эліты. Але самае сумнае – лёс гэтых людзей, значная большасць якіх загінула, або далейшый лёс нам невядомы.

 

Аўтар малюнкаў (вокладка, тытульная старонка) – вядомы гарадзенскі мастак, графік Іван Русачак.

 

 

Нагадаем, восенню выйдзе таксама новая кніга краязнаўцы  Віктара Саяпіна.

 

Чытай на “Тваім стылі” таксама іншыя матэр’ялы зробленыя з удзелам гісторыка Андрэя Чарнякевіча: 


Дзень незалежнасці, які не стаў святам 

 

Пачынаецца рэстаўрацыя яшчэ аднаго старога будынка ў цэнтры Гродна 

 

Стары замак раскрывае таямніцы гісторыі