На беларуска-польскай мяжы затрымалі 45 кілаграмаў наркотыкаў
Памежнікі мелі папярэднюю інфармацыю, што ў гэтым аўтамабілі будзе перавозіцца партыя наркотыкаў. На канале афармлення, пры праходжанні памежнага кантролю, кіроўца паведаміў, што забароненых тавараў ў аўтамашыне і ў асабістых рэчах няма. Тады “Lexus” быў накіраваны ў бокс для паглыбленага агляду.
Пад час агляду ў схованках, размешчаных за заднім бамперам аўтамашыны, былі выяўлены і канфіскаваны больш за 100 пакетаў з рэчывамі расліннага і сінтэтычнага паходжання агульнай масай каля 45 кг. У ходзе правядзення агляду іншамаркі некаторыя са схованак прыйшлося выразаць пры дапамозе адмысловых інструментаў.
Грамадзянін Беларусі быў затрыманы ў парадку арт. 108 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.228 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Зараз праводзіцца папярэдняе следства. Па выніках экспертызы ўжо устаноўлены адзін з наркатычых сродкаў з затрыманай партыі – марыхуана, у адносінах іншых рэчываў яшчэ вядзецца экспертыза.