У пошуках страчанага: Габрэйская культура Гродна (рэдкія здымкі)

Руская мова тут жыла яшчэ з 1790-х, калі пачаліся апошнія дзеянні па ліквідацыі Рэчы Паспалiтай. У перыяд Імперыі тут знаходзілася ўсё рускае чынавенства. Iх прысылалі ў Гродна з расійскай глубінкі. А перад І Сусветнай вайной рускай i габрэйскай мовай валодалі практычна ўсе. Толькі пасля развалу Імперыі і няўдалай спробы стварыць БНР, з 20-х гадоў, калі Гродна аддалі палякам, руская мова пачала трошкі згасаць.

 

Толькі з прыходам бальшавікоў у 1939 годзе ў горадзе стала зноў развівацца руская мова – і то ненадоўга.

 

Ужо пасля вайны руская мова зноў адрадзілася, але канчаткова вымерла габрэйская. Старажытную мову ў нашым горадзе цяпер адраджае невялікая габрэйская абшчына. “Твой стыль” прапануе зірнуць на здымкі 1930-х гадоў, на тых людзей, якія размаўлялі ў Гродне на старажытнай мове ідыш.


Штогод ізраільскі музей халакоста Яд Вашэм папаўняецца унікальнымі здымкамі. Іх перадаюць сваякі тых габрэяў, якiя выжылi падчас вайны, ці тых, хто яшчэ паспеў з’ехаць з Гродна да 1939 года.

Па афіцыйных дадзеных, у горадзе падчас нямецкай акупацыі загінула практычна ўсё габрэйскае насельніцтва (29 000 чалавек). Выжыла каля 200 чалавек, але ім да 1947 года было небяспечна выдаваць сваё паходжанне. Антысеміцкія погляды ў людзей захоўваліся яшчэ доўгі час.

У 1960-ых гадах мясцовыя гарадзенцы не хадзілі па дарогах, а толькі па тратуары. А прыезжым, якiя не ведалі, гаварылі не хадзіць па дарозе, бо там ходзяць толькі габрэі. 

 

У дадзены момант у Гродне існуе габрэйская абшчына, яна налічвае невялікую колькасць чалавек. Мэты і задачы ў іх застаюцца такія ж, як і ў іх папярэднікаў: адрадзіць багатую габрэйскую культуру, якая існавала на тэрыторыі Гродна доўгі час.

А што тычыцца мовы, то зараз у нашым горадзе афіцыйныя дзве: беларуская і руская. Вялікае мноства жыхароў ведае польскую мову, а вось старажытную мову габрэяў – толькі адзінкі.