“Нёман” які змог: гарадзенцы дома перамаглі чэмпіёна Германіі “Адлер Мангейм”
Даўно не бачыў такога аншлага гарадзенскі Лядовы палац – у гэты дзень ён быў запоўнены цалкам. Каля 20 заўзатараў прыехалі з Германіі, каб падтрымаць “Адлер”. А сама каманда прыехала ў Беларусь у самым моцным складзе: у “Адлера” на лёд выходзіла 10 хакеістаў, якія ў свой час пагулялі ў НХЛ.
У самым пачатку матчу гарадзенцы пабойваліся “славутага” суперніка, але праз некалькі хвілін пасля пачатку “Нёман” разняволіўся і паказаў суперніку, хто на лёдзе гаспадар. Першы перыяд застаўся за гарадзенцамі, адзінай шайбай на 8 хвіліне адзначыўся Мілан Мікулік.
Другі перыяд пачаўся пад дыктоўку гаспадароў. Адразу ж пасля перапынку “Нёман” падвоіў перавагу. Шайбай адзначыўся яшчэ адзін легіянер гарадзенцаў – Міхал Хован.
Трэці і апошні перыяд гаспадары аселі на сваёй палове, утрымліваючы лiк.
Пратрымаліся і не прапусцілі, тым самым захавалі перавагу да канца матчу. Выніковы лiк мачта 2:0. Першая гульня ў Лізе Чэмпіёнаў для Гродна скончылася перамогай над чэмпіёнам Германіі. Гістарычная падзея.