У Гродне прайшоў пазачарговы Дзень ПДВ: Прыехалі “Голубые береты”
Нарадзіліся “Голубые береты” ў 1985 годзе ў Афганістане. Салдацкі побыт, перажыванні, рэакцыя маладых байцоў на вайну і туга па роднаму дому ляглі ў аснову творчасці хлопцаў, якія, прайшоўшы бок аб бок агонь і ваду, стварылі сапраўдную творчую каманду, што вось ужо 30 гадоў карыстаецца папулярнасцю ў гледачоў самага рознага кантынгенту.
На канцэрт вядомага расійскага гурта прыйшлі ветэраны Афганскай вайны, мужчыны, якія ў свой час служылі ў дэсанце, а таксама цяперашнія вайскоўцы. Двухгадзінны канцэрт скончыўся бурнымі авацыямі.
Душэўныя песні “Голубых беретов” зразумелыя, знаёмыя і блізкія людзям розных узростаў. На іх канцэртах ніхто не адчувае сябе выпадковым гледачом ці чалавекам далёкім ад таго, што адбываецца на сцэне.
Фота і відэа Руслана Кулевіча