Сядзячыя пад саборам: А што нам яшчэ рабіць?

Гэтыя мужчыны не простыя бамжы. Іван, які маладзейшы, працуе грузчыкам на рынку, тым самым і зарабляе сабе на жыццё. Сцяпан таксама мае грошы. Штомесяц ён атрымлівае пенсію. Год таму з ім здарылася няшчасце: у вёсцы, дзе ён жыў, згарэў дом. З тых часоў пенсіянер і жыве на вуліцы.

 

Пасядзець пад саборам для іх – гэта як правесці вольны час і падумаць аб жыцці. Мужчыны вельмі падобныя, і многія гараджане думаюць, што яны браты. Але два сябра пазнаёміліся не так даўно. Цяпер яны разам, і гэта значыць – жыць ім лягчэй. 

У летні час мужчыны жывуць на вуліцы, з восені, кажуць, будзе магчымасць трапіць у дом для бяздомных.

– Грошы мы не просім, людзі нам самі даюць. Мы проста сядзім і разважаем над жыццём. Часам нават молімся. А п’ем для ўзняцця духу, каб трошкі настрой узняўся, – распавядае Сцяпан.

 

У Івана праблем таксама хапае, пад сабор ён прыходзіць ад безвыходнасці.

 

– Я хворы на сухоты, што мне рабіць? Мяне на працу нікуды не бяруць. Прыходзіцца на рынку за капейкі падпрацоўваць і вось так сядзець ля сабора. У Сцяпана хоць пенсія ёсць, а ў мяне нічога няма. Цяжка жыць так.

 

Мяняць лад жыцця мужчыны пакуль не плануюць, чакаюць восень. Як яны кажуць: “Там ужо будзе відаць…”.