Як я правёў лета: Працоўны адпачынак у Анапе

|

Першай нашай гераіняй стала Таццяна, якая правяла гэтае лета ў Анапе, працуючы афіцыянткай у санаторыі.

 

– Пасля здачы сесіі ў мяне не было на лета ніякіх асаблівых планаў. Думала, што правяду лета, адпачываючы дома, перыядычна выбіраючыся на прыроду. Але ў адзін дзень усё змянілася. Мне патэлефанавала сяброўка з цікавай прапановай: з’ездзіць на мора і заадно падзарабіць крыху грошай. У яе бацькі ёсць сябар, які працуе ў адным з Анапскім санаторыяў – адміністратарам. Іх арганізацыі тэрмінова патрабаваліся афіцыянты. Рабочым давалася бясплатнае жыллё і харчаванне.

 

Прапанова была настолькі прывабнай, што я палічыла дурасцю адмаўляцца ад яе. На наступны дзень паехалі на вакзал, купілі квіткі на цягнік і 10- га ліпеня адправіліся з Мінска ў двухдзённае падарожжа.

 

Дарога была вельмі займальнай, у буйных гарадах цягнік стаяў даволі доўга, была магчымасць прагуляцца.

 

Па прыездзе нас сустрэлі на вакзале, прывезлі ў санаторый, паказалі, што дзе знаходзіцца і натуральна далі дзень на прыход у сябе пасля дарогі. У першы ж дзень мы адправіліся на пляж.

Апошні раз я была на моры некалькі гадоў таму, i, убачыўшы гэтую прыгажосць, падзякавала лёсу за спантанна падараны шанец адпачыць. Але ў кожнай медалі ёсць і зваротны бок. На наступны дзень мы выйшлі на працу. Не скажу, што мы вельмі стаміліся. Але першы час было вельмі цяжка фізічна. Часам нават банальна сіл не было схадзіць на мора акунуцца. Але праз пару дзён мы ўцягнуліся ў рытм і пасля працы, якая звычайна заканчвалася ў 21.00, нават прымудраліся наведваць розныя клубы і бары. А раніцай зноў праца. Шчыра скажу, хадзілi туды з задавальненнем.

align=”” width=”725″ height=”544″ >

 

 

У нашай арганізацыі працавалі рускія, беларусы і ўкраінцы рознага ўзросту, калектыў у нас быў вельмі дружны і вясёлы. Кожны гатовы быў дапамагчы адзін аднаму, калі нехта штосьцi  не паспяваў. Адпачываючыя былі розныя. Некаторыя з разуменнем ставіліся да нашай працы і пасля прыёму ежы стараліся скласці посуд так, каб нам прасцей было ставіць яго на паднос. А некаторыя ж наадварот. Мала таго, што кідалі на сталах усё, як ёсць, дык яшчэ і прывярэднiчалi: то музыка не падабаецца, то кандыцыянер дрэнна працуе.

Правёўшы лета ў гэтым санаторыі, магу сказаць, што ехаць сюды з мэтай зарабіць не варта. Асаблівых грошай не атрымаеш. Ну а калі так, як мы, сумяшчаючы адпачынак з падпрацоўкай, то можна. Плюс мора забаў, змена становішча, сустрэчы і знаёмства з новымі людзьмі, роўны загар, мяккі клімат і, вядома ж, курортныя раманы.