Каб знайсці інвестараў для гасцініцы “Гродна” гарвыканкам замовіў прэзентацыйнае відэа

|

Аднак умовы пакупкі ўсё яшчэ застаюцца надта складанымі, бо за чатыры гады трэба рэканструяваць моцна закінуты будынак, уклаўшы ў яго не менш за 10 млн долараў. Пад гасцініцу мусіць выкарыстоўвацца не менш за палову памяшканняў, а ўжо ў першыя месяцы трэба стварыць 25 працоўных месцаў.

 

Каб прывабіць інвестараў гарадскія ўлады вырашылі зняць невялікае прэзентацыйнае відэа, у якім пералічаюцца ўсе перавагі нерухомасці, а сур’ёзныя “інвестары” ў будаўнічных касках з веданнем справы прыглядаюцца да аб’екта. Ролік стварыла гарадзенская група маладых і крэатыўных аператараў ASAStudio.

 

Заявы на ўдзел у аўкцыёне прымаюцца да 8 верасня. На папярэднія два аўкцыёны ніхто не заявіўся, хаця гарадскія ўлады спадзяваліся на зацікаўленасць кітайцаў.