Блогер прапануе зрабіць са старога ясеня ў парку Жылібера гістарычную скульптуру
Яшчэ ў 2012 годзе стары ясень быў спілаваны супрацоўнікамі “Зелянбуда”. Дрэва пазбавілася сваёй кроны і ўсіх сукоў з-за таго, што ўяўляла небяспеку для наведнікаў парку. Многія былі радыя, што дрэва не спілавалі пад корань, а захавалі значную частку магутнага ствала.
Праз некалькі месяцаў гарвыканкам аб’явіў конкурс на лепшую ідэю для скульптуры са ствала старога ясеня. Але мінулi два гады, а з дрэвам нічога так i не зрабiлi.
Блогер Мечыслаў Супрон прапанаваў зрабіць са старога дрэва незвычайны і карысны манумент. Аналагам паслужыў прыклад з Нямеччыны, дзе на зрэзе старога дрэва пазначылі кожную важную падзею з жыцця Бонна (глядзі першае фота). Мечыслаў адзначае, што з гарадзенскага дрэва можна зрабiць штосьці падобнае. Ён лiчыць, что ясеню не 230 гадоў, як усе думаюць. Па яго падлiках, дрэву больш за 300 год. Дыяметр дрэва складае 3,38 м, у абхваце – 5,3 м.
– Ідэя зрабіць падобнае прыйшла спантанна, калі да мяне прыехаў мой сябар. Ён распавядаў, што ў Нямеччыне са старога ствала дрэва зрабілі скульптуру. Я паглядзеў на здымкі і падумаў, што з нашым ясенем можна зрабіць падобнае. Бо гэта дрэва стаіць ужо тры стагоддзі, а за гэты час у горадзе адбылося шмат падзей, – адзначыў блогер.
Вось такія таблічкі з важнымі падзеямі з гісторыі горада змясцілі на фрагменце старога дрэва ў Бонне.