“Немцы ў горадзе!” Як 100 гадоў таму кайзераўскія войскі захапілі Гродна

|

Сто гадоў таму ўся ўвага сусветнай прэсы была прыцягнута да ваенных падзей на ўсходнім фронце. Вядучыя заходнія выданні распавядалі аб захопе нямецкімі войскамі Гродна. The New York Times апублікавала артыкул, напісаны доктарам Штэфанам Штайнерам, карэспандэнтам Lokal Azeiger, які разам з нямецкімі войскамі ўвайшоў у захоплены горад і быў сведкам баёў за яго.

 

Карэспандэнт падыйшоў да горада з паўднёвага захаду вечарам 2 верасня. Ён увайшоў у секцыю горада на поўдзень ад Нёмана, але не змог перасекчы, бо пантоны там яшчэ не былі ўзведзены, а рускія разбурылі высокія жалезныя масты. Паветра было напоўнена гулам куляў і выбухамі асколачных снарадаў, рэзкім громам металу аб сцены дамоў.

 

“Начная сцэна ля берагу ракі была адной з непераўзыдзеных па велічы, – пісаў д-р Штайнер. – Рака, якая тулілася між радамі дамоў на стромых берагах вышынёю 130 футаў, была асветлена выбухамі снарадаў, шырокія струмені вады білі ўверх ад падаючых аскепкаў. Шматлікія касцёльныя вежы праз раку са сваімі пазалочанымі крыжамі, акружанымі аблокамі дыму ад снарадаў, паяўляліся на асветленым гарызонце.

 

Раптам магутны слуп полымя пераляцеў на іншы бераг, ствараючы гіганцкі дождж з іскраў і падпаленых фрагментаў. Узрушаючым выбухам аглушыў роў гарматы. Гэта быў выбух нейкага расійскага складу боепрыпасаў, што выклікала шматлікія пажарышчы ў яго ваколіцах, якія ярка асвятлілі разваліны гіганцкіх мастоў Нёмана, якія ляжалі напалову ў вадзе”.

 

Карэспандэнт пакінуў раку і правёў рэшту ночы ў хляве ў прыгарадзе, але сон быў немагчымы, бо абстрэл працягваўся на працягу ўсёй ночы, які стаў незвычайна інтэнсіўным каля 3 гадзін раніцы, калі рускія на паўночным баку ракі паспрабавалі пайсці ў контратаку, якую праз некалькі гадзін адбілі з вялікімі стратамі для нападнікаў. Ён вярнуўся ў горад да світання і ўбачыў цяжкія нямецкія гарматы, прыведзеныя ў баявую гатоўнасць ноччу, каб абстрэльваць рускія ўмацаванні, шэсць ці сем, з якіх усё яшчэ рашуча абараняліся.


Начное фарсіраванне ракі

 

Руская артылерыя, размешчаная ў казармах на паўночных вышынях, таксама ўтрымлівала паўднёвы прыгарад пад шквальным агнём, і град куль да гэтага часу быў бесперапынны. Тым не менш, нямецкім войскам удалося пад пакровам цемры пакласці пантон праз раку. Некалькі нямецкіх батальёнаў і батарэй артылерыі трымалі паўночны бераг для падтрымкі іншых войскаў, якія перасеклі раку ніжэй па цячэнні.

 

Наблізіўшыся да мосту, карэспандэнт заўважыў целы загінуўшых салдат усюды ўздоўж вуліц, якія разам з мёртвымі коньмі былі адкінутыя ўбок, каб вызваліць месца для прасоўвання войскаў. На адлегласці ў трыццаць ярдаў выбухнуў асколачны снарад, забіўшы салдата і каня. Паветра ўсё яшчэ гудзела ад куль, і снарады выбухалі над галавой. Фарты №6 і №7 працягвалі вывяргаць полымя агню.

 

Між тым карэспандэнт дасягнуў пантоннага мосту, які з хуткаю хадою пераходзілі доўгія калоны войскаў. Адзін салдат выпадкова выбіўся з ладу, але яго адштурхнулі ў бок, і калона пайшла далей, не парушаючы тэмп. Рака па абодва бакі мосту вывяргала полымя ад падаючых снарадаў. Пры такіх абставінах карэспандэнту ўдалося дабрацца да паўночнага берагу.

 

На вуліцах і плошчах было поўна салдат. Члены Ландвер абшуквалі дамы і выводзілі рускіх, апранутых у стракатыя ўніформы, якія хаваліся ў будынках. Вялікая руская царква, падпаленая выпадковым рускім снарадам, хутка згарэла. Калона салдатаў, якая праходзіла міма царквы, была накрыта гэтым снарадам, у выніку чаго загінулі тры чалавекі і чатыры коні.

 

Мірных жыхароў на вуліцах не было, але іх бледныя твары, ахопленыя жахам ад падзей, якія адбываюцца навокал, выглядвалі з сутарэнняў. Многія людзі запоўнілі катэдральны касцёл, займаючы ўсю, якую толькі магчыма прастору: нехта на каленях, нехта лежачы тварам, прыціснутым да падлогі. Цяжкі снарад трапіў у сцяну, але не выбухнуў, бяспечна зваліўшыся перад алтаром, што было ўспрынята як цуд, але гэта пацягнула за сабой новую хвалю уцекачоў з іншых цэркваў.


Разлютаваныя вулічныя баі

 

Карэспандэнт знайшоў гатэль, дзе яму быў адведзены пакой, у якім ён спыніўся падчас самых гарачых баявых дзеянняў, якія працягваліся на вуліцы. Два кулямёты пры падтрымцы гарматы абстрэльвалі дом у пяці сотнях ярдаў ад гатэля. Камандзір паста растлумачыў, што дзесяццю хвілінамі раней рускія зрабілі вылазку, але былі адбіты гэтай артылерыяй ў 450 кроках, пакінуўшы шэрагі забітых на вуліцах. Нямецкія страты таксама былі вялікімі. Рускія забарыкадаваліся ў доме, які знаходзіўся ў гарадскім садзе, і вялі абстрэл з вокнаў і з-за сцен.

 

Крывавыя рукапашныя баі здарыліся пры захопе старога палаца ўрада, рэзідэнцыі губернатара. Немцы атакавалі яго на працягу ночы і пасля некалькіх гадзін баёў выбілі рускіх з палаца і парку. У час наведвання палаца карэспандэнт усюды знаходзіў прыкметы рукапашных сутыкненняў. Гладка адпаліраваныя падлогі былі пакрытыя целамі. Сцены і вокны былі працятыя снарадамі і кулямі, і палац, загарэўшыся ад снарада, павольна гарэў.

 

Доктар Штайнер распавядаў, што ў той час, як ён аглядаў баявыя дзеянні, на розных вуліцах стральба з фартоў №6 і №7 падвоілася. Мяркуючы па ўсім, цяжкую баявую тэхніку транспартавалі туды на працягу дня ў мэтах супрацьдзейнічаць захопу горада ў апошні момант. Але намаганне было прадпрынята занадта позна, 4-ы і 5-ы фарты былі захопленыя, і горад быў галоўным чынам у нямецкіх руках.

 

Нарэшце, а 6-й гадзіне карэспандэнт пачуў выбухі ў напрамку фартоў №6 і №7 і ўбачыў узрастаючыя слупы агню, а гэта азначала, што камандзір загадаў іх падарваць. Чыгуначны вакзал і казармы яшчэ былі ў руках рускіх, але яны таксама былі захопленыя да 8-й гадзіны. Паўгадзіны пасля карэспандэнт агледзеў вуліцы, якія вядуць да станцыі і ўбачыў, што яны густа засланыя мёртвымі. Рускія прадпрынялі контратаку з незвычайнай мужнасцю, але гэта пацягнула за сабой страшныя ахвяры з іх боку. Станцыя была цяпер у замяшанні, і ўсюды на платформах уздоўж дарожак валяліся целы, усё ярка асвячалася падпаленымі казармамі ў ваколіцах.

 

Расійскіх зняволеныя прывезлі з усіх кірункаў, і немцы працягнулі пераслед адступаючых рускіх у лясах на ўсход ад гораду.