Бясплатная каўбаса і зніжкавыя карты: у Гродне адкрылі першы гіпермаркет “Гиппо”

|

“Гіпа” адкрыўся 4 верасня. Разам з ім адбылося і тэхнічнае адкрыццё ўсяго Old City. Сёння там ужо працуе большасць павільёнаў.

Аднак афіцыйнае ўрачыстае адкрыццё цэнтра запланавана толькі на 18 верасня.

 

Тут гараджане могуць убачыць першыя ў Гродне экскалатары, панарамныя ліфты і травалатары. Але галоўнай славутасцю гандлёвага цэнтра стаў замак з фантанам унутры будынка.