“Нёман” прайграў “Віткавіцэ” і страціў усе шанцы на выхад у плэй-оф Лігі Чэмпіёнаў
Перад гульнёй з чэхамі, галоўны трэнер гарадзенскай каманды Мiлаш Голань заявіў, што ў “Нёмана” няма вялікай мары:
– Мы хочам проста паказаць свой узровень. “Віткавіцэ” – вельмі цяжкі супернік, як і “Мангейм”. Гэта выдатны вопыт для ўсіх спартсменаў, для Гродна, для беларускага хакея. Перад стартам Лігі чэмпіёнаў ніхто і выказаць здагадку не мог, што каманда будзе трымацца на першым-другім месцах. Таму што дастаткова зірнуць на склады чэхаў і немцаў – там хакеісты з багатым НХЛаўскім мінулым. У нас такіх няма.
Уласна вопыт і адбіўся на гульні. Моцныя чэхі папросту не давалі прайсці “Нёману” да свайго галкіпера. Гэта можна было назіраць як у Гродне, так і ў Астраве.
Першы перыяд матчу на “CEZ-Арэна” прайшоў на роўных. І здавалася, у “Нёмана” ёсць шанец на далейшую барацьбу.
Але ў другім і трэцім перыядах гаспадары не пакінулі шанцаў гарадзенцам, забіўшы тры шайбы. І толькі за тры хвіліны да канца сустрэчы чырвона-чорныя змаглі размачыць лік. Вызначыўся Баярчук.
align=”” width=”725″ height=”436″ >
“Вiткавiцэ”-“Нёман” 3: 1 (0: 0, 1: 0, 2: 1)
Такім чынам “Нёман” завяршае выступленне ў Лізе Чэмпіёнаў і адпраўляецца дадому, дзе ў хуткім часе стартуе ў чэмпіянаце Беларусі.
Фота HC VÍTKOVICE STEEL