Гарадзенцы пра бежанцаў з Блізкага Усходу: навошта нам мусульмане, і так працы мала

|

Кожны дзень навiны запоўненыя драматычнымі рэпартажамі пра бежанцаў, якіх усё больш ля межаў Еўрасаюзу. Кіраўнікі ЕС прымаюць рашэнні, каб кожная краіна прыняла да сябе пэўную колькасць мігрантаў. Беларусь не ўваходзіць у ЕС, але, кіруючыся прынцыпамі гуманізму, яна таксама магла б прыняць у сябе уцекачоў. Што пра гэта думаюць жыхары Гродна?


align=”middle” alt=”апытанне” width=”250″ height=”250″ > 

Дзмітрый

– Ёсць вялікія асцярога, але ўсё ж гатовы прыняць. Як-ніяк у нас раўнапраўе, і няма розніцы якой веры аддае перавагу чалавек. Да ўсяго гэтага стаўлюся вельмі спакойна. Калі прыедуць, значыць будзем дапамагаць.

 

 

Ганна

– Вы жартуеце? Хай едуць да тых, хто і развязаў гэты канфлікт на Блізкім Усходзе. Цяпер Заходняя Еўропа і Амерыка хай разбіраюцца. Я лічу, што да нас не трэба ехаць. Лепш украінцаў браць, дарэчы якіх ужо хапае ў нас.

 

 

Таццяна

– Мы не гатовыя прыняць у сябе бежанцаў з Сірыі і шэрагу іншых краін. Гледзячы на ​​ўсё, што зараз адбываецца ля межаў Еўрасаюзу, жудасна становіцца. Гэтыя людзі прыходзяць і ўсталёўваюць свае парадкі. Нам не трэба такога. Але, мы яшчэ не сутыкаліся з такім, але калі прыйдзе і стане каля парога, магчыма, дапаможам.

 

 

Рома

– Асабіста мая сям’я гатовая прыняць. Мы ўсе людзі і няважна якая вера і колер скуры. Чаму б не даць прытулак людзям, якія маюць патрэбу ў дапамозе?


 

Улада

– Увесь час Беларусь сябе прапагандуе як талерантную дзяржаву. Наколькі памятаю, у нас пражывае каля 25 розных канфесій. Калі ў нас разнастайны народ, чаму б яшчэ не ўзяць іншых нацыянальнасцей? У выніку мы атрымаем “этнічны прытон”, калі ўжо не атрымалі.

 

 

Аляксандр

– Украінцаў бралі і бярэм, бо свой народ. А вось навошта нам патрэбныя мусульмане? І так працы мала. Я лічу, што яны самі павінны вырашаць свае праблемы. Як уласна і мы. Калі наш прэзідэнт вырашыць дапамагчы бежанцам, тады будзем дапамагаць. А так, пакуль я супраць.

Сяргей

– У 1990 годзе я прыехаў у Гродна з Ташкента. Я як ніхто іншы ведаю, што сабой уяўляюць мусульмане. Паверце, яны тут не патрэбныя. Яны хітрыя. І жывуць яшчэ ў феадалізме. Для іх галаву адсекчы ў парадку рэчаў, а для нас гэта шок. Яны зусім іншыя людзі, у якіх свае законы і паняццi. Я лічу, што еўрапейцы павінны жыць з еўрапейцамі.


А вы гатовыя даць прытулак бежанцам? Выказвайцеся ў каментарах!


Першае фота: REUTERS, OGNEN TEOFILOVSKI