У стылі 3D: У хуткім часе ў Гродне з’явіцца новы арт-аб’ект
На дадзены момант адна частка аб’екта практычна гатовая. Са слоў майстроў, сцяна будзе ўяўляць сабой падманны 3D-малюнак, на якім будзе намаляваны стары дом і гандлёвая крама.
Каманда “ЗАДЕЛО” ужо вядомая сваімі працамі ў Гродне. Напрыклад, яны працавалi над Моладзёвм цэнтрам Гродна і прылеглым да яго барам “Графіці”. У хуткім часе яны скончаць чарговую працу.
align=”” width=”725″ height=”544″ >
Хлопцы распавядаюць, што пры добрым раскладзе працу яны скончаць да канца тыдня. І ўжо тады гарадзенцы змогуць парадавацца новаму твору мастацтва.
Нагадаем, не так даўно ў горадзе стварылі старую гравюру на падпорнай сцяне Новага замку.