“Магілёў” паў перад магутнасцю гарадзенскіх хакеістаў

|

За першыя дваццаць хвілін сустрэчы гарадзенцы вызначыліся двойчы.

 

У другім перыядзе гаспадары спрабавалі выратаваць становішча і нават умудрылася за адну хвiлiну прабіць двойчы Саманькова. Адказ ад Гродна адбыўся праз некалькi хвiлiн: “Нёман” да канца перыяду закінуў яшчэ дзве шайбы.

 

Зыход сустрэчы ў Магілёве вырашыў заключны трэці перыяд, у якім чырвона-чорным удалося вызначыцца яшчэ тры разы. Выніковы лiк сустрэчы 2:7 на карысць “Нёмана”.

 

align=”” width=”725″ height=”491″ >

 

“Магілёў” – “Нёман”- 2:7 (0: 2, 2: 2, 0: 3)

 

Шайбы закінулі:

0:1- Сяргей Багалейша (Даніэль Сэман, Вячаслаў Лісічкін) 05:58
0:2 – Сяргей Маляўка (Даніэль Сэман, Уладзімір Міхайлаў) 17:37
1:2 – Аляксандр Кобус (без перадач) 21:34
2:2 – Уладзіслаў Кавалевіч (Арцём Васько, Валерый Сухаверхаў) 22:28
2:3 – Мілан Мікулік (большасць) (Францішак Складаны, Андрэй Коршунаў) 30:51
2:4 – Вячаслаў Лісічкін (меншасць) (Павел Баярчук, Сяргей Якімовіч) 34:33
2:5 – Ягор Сцяпанаў (Аляксандр Маляўка) 42:15
2:6 – Павел Баярчук (Сяргей Багалейша, Вячаслаў Лісічкін) 44:44
2:7 – Павел Баярчук (Вячаслаў Лісічкін, Яўген Дадонов) 47:26

 

Табліца пасля матчу ў Магілёве выглядае наступным чынам:

 

У суботу, 12 верасня хакеісты “Нёмана” правядуць чарговы выязны матч. На гэты раз граадзенцы адправяцца ў Бабруйск, дзе будуць змагацца з мясцовым “Дынама”.


Фота hcmogilev.by