Што робяць гарадзенцы ў горадзе ў 6-7 раніцы?

|

align=”” width=”725″ height=”544″ >

Валянціна:

– Я на дачу збіраюся. У мяне рана  аўтобус выязджае, вось і прыходзіцца выходзіць у 6 раніцы. Практычна кожныя выхадныя езджу на дачу. Пасля працоўнага тыдня можна і адпачыць. Але варта адзначыць, што дача не заўсёды адпачынак. Часам і там прыходзіцца сур’ёзна папрацаваць.

 

 

Марына і Іна:

– Мы турысты, прыехалі ў Гродна вельмі рана з Гомеля і Пінска. Зараз гуляем, плануем дзень. У гэтым нам дапамагае навігатар. Пакуль усе спяць, мы паглядзелі вашыя славутасці. Гэта такая прыгажосць. З упэўненасцю можам сказаць, што ваш горад самы прыгожы ў Беларусі. Але гэта толькі раніца. Цiкава, што будзе далей…


 

Аляксандр:

– Я на цягнік спазніўся, а планаваў ехаць у Ліду. Цяпер адпраўляюся на трасу, каб злавіць спадарожную машыну. Мая цэль –  любой цаной дабрацца да пункта прызначэння. Мяне там чакаюць, а гэта значыць, я павінен не падвесці людзей.


Каманда “Дом дызайну”:

– Мы каманда “Дом дызайну” – здымаем таймлапс пра Гродна. Калі коратка, то таймлапс – гэта ролік змантаваны з мноства фатаграфій, зробленых з пэўным інтэрвалам, як правіла, з адной і той жа кропкі. Інтэрвал пры гэтым можа быць розным, ад секунды да некалькіх гадзін. Гэта залежыць толькі ад таго, чаго вы жадаеце дамагчыся ў канчатковым выніку. Выйшлі раненька, бо няма людзей, ну і ў гэтыя моманты можна засняць, як мяняюцца колеры Гродна.

 

 

Сяргей:

– Раніца, выходныя, што яшчэ рабіць, як не ісці на рыбалку. Хаджу практычна кожныя выходныя на Нёман. Не заўсёды ўдалы ўлоў, але гэта ўжо маё хобі. Пабудавалі ачышчальныя, вось і рыбы стала менш. Я іншы раз калі злаўлю, дык адпускаю – няхай размножваюцца.

 

 

Анастасія:

– Усе на працу, а я гуляю – у мяне выхадны. Былі ноччу з сябрамі ў клубе – адпачылі. На раніцу прагаладаліся і адправіліся ў “Калабкі”. Зараз дыхаем свежым паветрам і едзем дадому.


Таксама чытайце: Калі раніца пачынаецца не з кавы