Чатыры гарадзенкі патрапілі ў ТОП-20 беларускіх акторак-прыгажунь

|

5 месца. Гражына Быкава

Актрыса Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД). Яна нарадзілася ў 1992 годзе ў Гродне і ў 2014 годзе скончыла Акадэмію мастацтваў (курс Зоі Белахвосцік). Яе можна ўбачыць у незалежных праектах “Латэнтныя мужчыны” і “PATRIS”. У тэатры ў яе ролі ў спектаклях “Тры Жызэлі”, “Ліфт”, “Усе мышы любяць цырк”, “Нямое каханне” і “Бегчы з Эльсінора, альбо Гамлет навыварат”.

 

15 месца. Дар’я Шульгіна

Працуе ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры з 2013 года. На яе старонцы пакуль не відаць спектакляў, у якіх яна грае. Але ў 2012 годзе Дар’я выйграла ў рэспубліканскім конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў Маладзечне.

 

18 месца. Таццяна Вілімовіч

Працуе ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры з 2009 года. Мае ролі ў спектаклях “Палёт над гняздом зязюлі”, “Выкруты кахання” Лопе дэ Вега, “Гэтыя свабодныя матылькі”, “Шынель”, “Сымон-музыка” Якуба Коласа, “Занадта жанаты таксіст” і “Матылёк”.

 

20 месца. Аляксандра Літвінёнак

Працуе ў Гродзенскім абласным тэатры лялек з 2003 года. Мае ролі ў спектаклях “Зімовая казка” Шэкспіра, “Залаты ключык” (грае Мальвіну), “Коткін Дом”, “Царэўна-жаба”, “Уверх нагамі”, “Магічнае люстра пана Твардоўскага” і многіх іншых.