Першая настаўніца, дэпутат і каго яшчэ можна было сустрэць на кастынгу фестывалю моды Grodno Fashion Show – 2015

|

Дзясяткі гарадзенцаў спяшаліся займець хутчэй свае нумары і выйсці на подыум. Прыняць удзел у кастынгу вядомага фестывалю мог практычна любы жадаючы, ад дзяцей да дарослых.

На якія хітрыкі толькі не ішлі мадэлі, каб уразіць журы. На сцэне можна было ўбачыць, між іншым, дэпутата, тарзана і дзяўчынку, якая была падобная да школьнай настаўніцы.

 

Тыя, хто прайшоў адбор, атрымалі магчымасць прадстаўляць калекцыі адзення на фестывалі моды, які пройдзе ў Гродне ў пачатку кастрычніка.

Трынаццацігадовая Таццяна прыйшла на кастынг, каб паспрабаваць сябе ў чымсьці новым:

 

– Прыйшла, таму што мне было вельмі цікава. А раптам мяне заўважаць? Можа гэта мой шанец? У будучыні хацела б працаваць у мадэльным бізнэсе. Можаце павіншаваць мяне, я прайшла.

 

А вось Аліса ўжо ў чатырохгадовым ўзросце ведае кім яна будзе:

 

У кастынгу прыняло ўдзел больш за 100 дзяцей і каля 150 тынэйджараў i дарослых гарадзенцаў.

 

 

Асноўныя крытэрыі, па якіх журы адбірала мадэляў: высокі рост, прыгожая хада і мадэльная знешнасць. Усяго на фестываль было адабрана 26 хлопцаў і 40 дзяўчат. Усе яны ў бліжэйшы час пачнуць падрыхтоўку да Grodno Fashion Show – 2015.

Дарэчы, у гэтым годзе на фестываль прыедуць дызайнеры не толькі з усёй Беларусі, але і з Польшчы. Як і ў мінулым годзе, прадэманстраваць свае калекцыі адзення змогуць не толькі вядомыя брэнды, але і маладыя аўтары.

 

Фармат мерапрыемства застанецца тым жа – дэманстрацыя калекцый моднага адзення і аксесуараў у выглядзе шоў з удзелам артыстаў розных жанраў.

 

Глядзіце і чытайце:

 

Grodno Fashion Show 2013: вялікі фотарэпартаж “Твайго стылю”

 

Гарадзенскія мадэлі пра Grodno Fashion Show: шмат рэпетыцый, новыя знаёмствы, добрыя арганізатары