Спаборніцтвы кінолагаў

У спаборніцтвах удзельнічаюць каманды Службы бяспекі прэзідэнта Беларусі, Дзяржаўнага памежнага камітэта, Дзяржаўнага мытнага камітэта, галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі МУС, ГУУС Мінгарвыканкама, службы авіяцыйнай бяспекі кампаніі “Белавіа” і інш. У складзе кожнай каманды выступае па тры ўдзельнікі са службовымі сабакамі.

Кінолагі са сваімі выхаванцамі дэманструюць уменні пошуку наркатычных і выбуховых рэчываў у будынках і аўтатранспарце. Ацэньваецца таксама агульная дрэсіроўка службовых сабак.

Закрыццё чэмпіяната адбудзецца 14 жніўня.

Відэа са спаборніцтваў можна паглядзець тут

Здымак паводле http://gpk.gov.by