Адведай 85 “разынак” Гарадзеншчыны: Карэліцкі раён
Агляд самых цікавых месцаў гэтага раёна Гарадзеншчыны падрыхтаваў для нас Дзмітрый Манкевіч, загадчык сектарам па экскурсійнай працы ўстановы “Музей “Замкавы комплекс “Мір”.
1. Замкавы комплекс XVI-XX стст. у г.п. Мір
Адзін з самых пазнавальных сімвалаў Беларусі, гісторыка-культурная каштоўнасць нацыянальнага значэння і сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Шыкоўны замак, музей, а з нядаўняга часу – яшчэ і месца правядзення шыкоўнага Mirum Music Fest – адведайце самі і зразумейце, чаму ў Мір круглы год едуць турысты.
2. Вёска Першамайскі
Фота Алены Паўлоўскай, radzima.org
Тут знаходзіцца сядзіба «Обрына» (XIX – пач. XX ст.), якая належала Кашыцам да 1939 г.
Таксама тут можна палюбавацца на арачны мост – рэдкае інжынернае збудаванне. У Беларусі іх засталося ўсяго 3-4. Захавалася капліца XIX стагоддзя.
3. Беразавец
“Разынкай” гэтай мясцовасці з’яўляецца Траецкая царква ў рэтраспектыўна-рускім стылі.
Фота Алеся Гізуна, intex-press.by
На левым беразе р. Сэрвач захавалася старажытнае гарадзішча.
4. Вялікая Слабада
Царква Уваскрасення Хрыстова (1863?).
Можна ўявіць сабе, якім быў бы прыгожы храм, калі б не Першая сусветная вайна.
Але дух захоплівае нават ад маляўнічасці руін. Царква так і засталася недабудаванай.
Гэта сапраўдная знаходка для фотамастакоў. Цагліна мае такі насычаны колер, што здалёку здаецца, быццам яна падфарбавана.
5. Дольная Рута
\
У 1936 г. у гэтай вёсцы з цэглы і каменя ў нэарускім стылі была пабудавана царква Усіх Святых. Спачатку храм быў драўляным, затым – каменным.
Кажуць, у маёнтку, ад якога сёння нічога не засталося, часта бываў Адам Міцкевіч.
Навагрудскі юрыст Медард Растоцкі стаў апекуном Адама Міцкевіча пасля смерці яго бацькі.
Паводле легенды, у XIII ст. на гэтых землях размяшчалася рэзідэнцыя Міндоўга.
Нядаўна Дольная Рута патрапіла ў аб’ектыў галоўнага “дылетанта” краіны Юрыя Жыгамонта.
Чытай таксама:
Адведай 85 “разынак” Гарадзеншчыны: Астравецкі раён
Адведай 85 “разынак” Гарадзеншчыны: Ваўкавыскі раён
Адведай 85 “разынак” Гарадзеншчыны: Шчучынскі раён
Адведай 85 “разынак” Гарадзеншчыны: Мастоўскі раён