Скаргу Івана Крука не задаволілі
Суддзя Гродзенскага абласнога суда сп. Рачынскі не задаволіў скаргу Івана Крука, які прасіў адмяніць рашэнне: паводле судовай пастановы ён павінен выплаціць штраф за парушэнне заканадаўства ў памеры 700 000 беларускіх рублёў: дэмакратычнага актывіста на падставе адміністрацыйнага пратакола абвінавацілі ў распаўсюдзе друкаваных выданняў без выходных дадзеных. На думку Івана Крука, абвінавачванне носіць яскравы палітычны характар:
– Абласны суд не прыняў да ўвагі шэраг працэсуальных парушэнняў, якія былі здзейсненыя падчас разгляду справы судом Астравецкага раёна – у прыватнасці, я не распаўсюджваў перыядычныя выданні, якія пазначаныя ў пратаколе. Да таго ж гэтыя выданні не могуць згодна з законам аб друку лічыцца перыядычнымі.
Іван Крук мае намер абскардзіць судовую пастанову ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь і камісіі ААН па правах чалавека. Ён перакананы ў тым, што дзяржава парушае яго грамадзянскія правы, гарантаваныя Канстытуцыяй.
Паводле Радыё Рацыя
Фота з архіву “Твайго стылю”