Міжнародны дзень турызму ў Гродне адзначаць турзлётам і водным марафонам

|

Акрамя злёту ў гэтыя дні пройдзе і адкрыты абласны турыстычны водны марафон на Нёмане. Як паведамiлi арганiзатары, да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца зборныя каманды Гродна, раёнаў, спартыўна-турыстычных клубаў, калектываў фізкультуры, а таксама прыватныя асобы. Заяўкі прымаюцца да 25 верасня.

 

У праграму турыстычнага злёту ўключаны віды турысцка-прыкладнога мнагабор’я, водны, веласіпедны, горна-пешаходны турызм, конкурсы “Тата, мама, я – турыстычная сям’я”, “Апошні герой”, прагляды фатаграфій і відэафільмаў, аўтарская песня.

 

Старт воднага марафону “Аўгустоўскі канал-2015” будзе дадзены з гарадскога пляжу ў раёне выратавальнай станцыі каля Старога моста. Фініш – на шлюзе “Нямнова”.

У мінулым годзе ў турыстычным злёце прыняло ўдзел каля 40 чалавек.

 

Арганізатары мерапрыемстваў: Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Рэспубліканскі турыстычна-спартыўны саюз”.


Кантактныя дадзеныя:

Гродна, вул. Ажэшкі, 38

email: rtss-grodno@tut.by

тэл. +375 152 74-29-43